Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

14.09.2024

14 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Для 5-11 класаў быў арганізаваны адкрыты дыялог "Здаровы я-здаровая краіна", кіналекторый "Выбар на карысць здароўя". Навучэнцы прынялі ўдзел у вусным часопісе "У лабірынце шкодных звычак", у легкаатлетычным кросе. Прайшла акцыя "Падзяліся цеплыней душы сваёй".Для 1 - 4 класаў быў арганізаваны конкурс малюнкаў ,,Мы за здаровы лад жыцця". Навучэнцы малявалі розныя віды спорту, якія ўмацоўваюць здароўе чалавека. Затым была праведзена спартландыя ,,Краіна здароўя" у якой спаборнічалі ў розных эстафетах. У канцы дня навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны ,,Каб быць здаровым неабходна", а таксама гутарылі на тэму ,,Карысныя звычкі - мае сястрычкі".