Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

05.10.2024

5 кастрычніка прайшоў Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Для вучняў 5-11 класаў быў арганізаваны прагляд мастацкага фільма "Лёс дыверсанта", краязнаўчая віктарына "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся", спартыўная гульня "Валейбол". Адбылася экскурсія да памятніка землякам, загінуўшым у гады ВАв. Вучні з цімураўска-валанцёрскага атрада №5 правялі акцыю "Падзяліся цеплынёй душы сваёй". Падчас акцыі валанцёры наведалі настаўнікаў-ветеранаў, павіншавалі іх з Днём настаўніка. Па раскладзе працавалі гурткі і спартыўныя секцыі.