Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

07.09.2024

У рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 5-11 класаў прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса “Наша Беларусь”, віртуальная экскурсія ў мінулае "Гісторыя беларускага пісьменства ў асобах", гульня- віктарына "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся" і інш. Мэтай гэтых мерапрыемстваў было выхоўваць у навучэнцаў патрыятызм і грамадзянскасць, пашыраць веды вучняў аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, развіваць цікавасць да гісторыі роднай краіны, выхоўваць павагу да нацыянальнай культуры, традыцый, звычаяў. Пад час мерапрыемства вучні ўспомнілі асноўныя моманты з гісторыі Беларусі. Згадалі аб славутых земляках. Пагаварылі аб прыродзе нашай краіны, дасягненнях у вобласці навукі, культуры і спорту. Удзельнічалі у турніры па футболу "Скураны мяч".

Навучэнцы 1-4 класаў удзельнічалі ў флэшмобе "Я, ты, ён, яна - разам дружная сям'я", а таксама ў конкурсе малюнкаў "Беларусь мая сінявокая".