Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна - маральнага выхавання

06.04.2024

6 красавіка 2024г. прайшоў Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна - маральнага выхавання. З вучнямі пачатковых класаў быў праведзены конкурс малюнкаў ,,Нам мір завешчана берагчы ".Вучні ў сваіх малюнках паказалі мужнасць і гераізм савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым была праведзена гульня- віктарына ,,Мы родам з Беларусі", дзе вучні адгадалі загадкі, складалі прыказкі, крыжаванкі пра Радзіму. Весела прайшла флэш- гульня ,, Падарожжа ў казку", у якой вучні падарожнічалі па беларускіх народных казках. У рамках папулярызацыі беларускай мовы для 5-11 класаў была прапанавана інтэрактыўная віктарына "Гавары. Не маўчы" . Вучні праглядзелі і абмеркавалі мастацкі фільм "А зори здесь тихие". У спартыўнай зале згулялі ў піянербол. У рамках рэспубліканскай акцыі "Месцы памяці" прайшла акцыя "Абеліск": вучні навялі парадак каля помніка, загінуўшым землякам у гады ВАв. Адбылася акцыя "Клопат". Валанцёры дапамаглі прыбраць на падворках адзінокім пажылым людзям.