Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

20.04.2024

20 красавіка ў шосты школьны дзень прайшла квэст-гульня "Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя" для вучняў 1-4 класаў. А таксама акцыя па рамонту кніг у школьнай бібліятэцы і працоўны дэсант "Чысціня ў маёй вёсцы" у рамках акцыі "Што ты зрабіў для Беларусі". Яшчэ дзеці з задавальненнем удзельнічалі у спартыўных гульнях на свежым паветры. Для вучняў старэйшых класаў адбылася гадзіна зносін "Што ўплывае на выбар прафесіі". Вучні 5-7 класаў правялі акцыю "Чысты лес" у рамках акцыі "Што ты зрабіў для Беларусі". Старшакласнікі з цікавасцю прагледзелі і абмеркавалі мастацкі фільм "Аты-баты, ішлі салдаты...". Гэтае мерапрыемства было прысвечана 80-й гадаўшчыне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.